Ён прадаў гэта за 24 тысячы рублёў, а грошы паспеў патраціць.
У Шклоўскім раёне галоўны аграном скраў звыш 15 т угнаенняў коштам 24 тысяч рублёў, паведамляе БелТА.
34-гадовы мужчына працаваў на адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. 24 красавіка ён даў указанне сваім падначаленым — механізатару і кіроўцу — вывезці са склада прадпрыемства больш за 15 т суперфасфату і выгрузіць на тэрыторыі сялянска-фермерскай гаспадаркі. Пасля ён прадаў яго сялянска-фермерскай гаспадарцы, а грошы патраціў.
Калі ўсё выявілася, палову грошай ён вярнуў падчас папярэдняга следства.
Мужчына знаходзіцца пад вартай.
Каментары