Выйшла з друку кніга Сяргея Харэўскага пра Мінск у мастацтве
Мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і культуролаг Сяргей Харэўскі выдаў ілюстраванае даследаванне «Мінск у мастацтве. Вобразы горада розных эпох», у якім аналізуе творы мастакоў, прысвечаныя сталічным краявідам, паведамляе Reform.by.
16.11.2023 / 16:28
«Некалькі гадоў таму я напісаў нізку эсэ пра мастакоў Мінска для часопіса «Мастацтва», — згадвае аўтар Сяргей Харэўскі. — У ім параўноўваліся колішнія вобразы з сучаснымі фатаграфіямі горада. Тыя дванаццаць эсэ сталі для мяне падставай укласці гэтую кнігу, напісаўшы яшчэ некалькі тэкстаў.
Давялося грунтоўна ўсё дарабіць і дадаць апарат спасылак, каб прывесці ў адпаведнасць з навуковымі патрабаваннямі. На гэта пайшло яшчэ пару гадоў. Мае навуковыя рэцэнзенты ў Беларусі і Літве высока ацанілі гэты корпус тэкстаў. Значыць, высілкі былі не марныя. І вось… маем!»
Разварот кнігі «Мінск у мастацтве. Вобраз горада розных эпох»
Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».
Чытайце таксама:
Выйшла трохмоўная кніга вершаў Ванды Марцінш пра Вільню
Назвалі пераможцаў турэмнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Некаторыя імёны і творы засакрэчаныя