Фонд «Камунікат» выдаў кнігу вершаў пра Вільню паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі «Маланкі над Вільняй» напісаў Сяргей Харэўскі, піша Bellit.info.
«…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належала перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і пераклала вершы на літоўскую мову», —піша ў фэйсбуку аўтарка.
На польскую мову вершы перакладаў віленскі польскі паэт Аляксандр Снежка, у даробку якога гэта ўжо сямнаццатая кніга. Менавіта ён пазнаёміў паэтку Ванду Марцінш з віленскім графікам Станіславам Каплеўскім, які зрабіў 10 гравюраў, што ўпрыгожылі кнігу.
Ванда Марцінш душ Рэйш — беларуская паэтка, якая даўно жыве ў Літве, а сама паходзіць з Муляроў на Пастаўшчыне. Экзатычнае для нашых краёў прозвішча ў яе ад былога мужа — партугальца.
Каментары