Ізраіль і ХАМАС нарэшце абвясцілі пра часовае перамір'е — праз паўтара месяцы з пачатку вайны
Улады Ізраіля і прадстаўнікі ХАМАС дамовіліся часова спыніць агонь і абмяняць 50 закладнікаў на 150 палесцінскіх зняволеных.
23.11.2023 / 16:09
Акцыя салідарнасці з закладнікамі каля рымскага Капітолія. Фота: Andrew Medichini / AP
У палоне ў баевікоў застаюцца яшчэ каля 190 чалавек; усяго ў дзень нападу на Ізраіль загінулі не менш за 1200 чалавек, нагадвае «Медуза».
Гэта першы крок варагуючых бакоў насустрач адзін аднаму з 7 кастрычніка. Яму папярэднічалі некалькі тыдняў маштабных абстрэлаў і баёў, ахвярамі якіх, па сцвярджэнні ўладаў сектара Газа, сталі каля 13 тысяч мірных жыхароў.
Канфлікт раскалоў свет на два лагеры. Адны падтрымліваюць Ізраіль і апраўдваюць усе яго дзеянні барацьбой з тэрарыстамі ХАМАС, іншыя ўстаюць на бок палесцінцаў, абвінавачваюць ізраільскую армію ў планамерным знішчэнні насельніцтва сектара і шматлікіх ваенных злачынствах.
Чытайце таксама:
Ізраіль дамовіўся пра вызваленне 50 закладнікаў у абмен на перамір'е ў Газе
Катар заявіў пра фінальную стадыю перамоваў з ХАМАС па закладніках
Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада