Катар — пасярэднік, ён вядзе перамовы з палесцінскай групоўкай. Паводле ізраільскіх звестак, у палон да групоўкі трапілі блізу 240 чалавек.
Перамовы аб вызваленні ХАМАС часткі ізраільскіх закладнікаў блізкія да фінішу, паведаміў прадстаўнік міністэрства замежных спраў Катара Маджэд Аль-Ансары, паведамляе РБК са спасылкай на France 24.
«Мы знаходзімся ў самым блізкім да дасягнення пагаднення пункце», — сказаў ён і адзначыў, што перамовы дасягнулі «крытычнай і фінальнай стадыі».
Раней у ХАМАС заявілі, што блізкія да пагаднення аб перамір'і — мяркуецца, што гэта будзе адна з умоў угоды па вызваленні закладнікаў. Паводле ізраільскіх звестак, у палон да групоўкі трапілі блізу 240 чалавек.
Крыніца ізраільскага Channel 12 з ліку высокапастаўленых чыноўнікаў краіны пацвердзіла, што бакі «вельмі блізкія да пагаднення». Паводле яго інфармацыі, яшчэ трэба вырашыць тэхнічныя праблемы, але могуць быць вызваленыя прынамсі 50 чалавек — жанчыны і дзеці, у далейшым колькасць вызваленых можа вырасці, калі меркаваны рэжым агню будзе падоўжаны.
Заходнія СМІ — Financial Times, Reuters, The Washington Post — пісалі, што ў рамках пагаднення закладнікі могуць быць адпушчаныя ў абмен на вызваленне палесцінскіх зняволеных з турмаў Ізраіля — таксама жанчын і дзяцей. Абмяркоўваецца перамір'е на тры-пяць дзён і прадастаўленне сектару Газа гуманітарнай дапамогі.
Каментары