Ціханоўская наведае Латвію
У ходзе візіту Ціханоўская сустрэнецца з найвышэйшымі службовымі асобамі краіны: прэзідэнтам Эдгарам Рынкевічам, старшынёй Сейма Дайгай Міерыняй, прэм'ер-міністаркай Эвікай Сіліняй, а таксама дзяржсакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрыем Трафімавым.
25.11.2023 / 10:35
Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ
Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская 27 і 28 лістапада наведае з рабочым візітам Латвію, каб звярнуць увагу на рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і абмеркаваць магчымасці далейшай падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху, піша Delfi.lv са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Латвіі.
У ходзе візіту Ціханоўская сустрэнецца з найвышэйшымі службовымі асобамі Латвіі: прэзідэнтам Эдгарам Рынкевічам, старшынёй Сейма Дайгай Міерыняй, прэм'ер-міністаркай Эвікай Сіліняй, а таксама дзяржсакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрыем Трафімавым, старшынёй Рыжскай думы Вілнісам Кірнісам і дзяржсакратаром МЗС Андрысам Пелшсам.
У ходзе візіту таксама запланаваны ўдзел Ціханоўскай у пасяджэнні рэгіянальных дырэктараў па Расіі і Усходняй Еўропе ў МЗС з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Фінляндыі і Швецыі.
На ўрачыстай цырымоніі ў Латвійскай Нацыянальнай бібліятэцы Ціханоўская перадасць дар для Паліцы народных кніг. Акрамя таго, у Ціханоўскай запланаваныя інтэрв'ю для шэрагу прадстаўнікоў латвійскіх мас-медыя.
Чытайце таксама:
Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года
«Мы маем права ведаць, чаму Зяленскі не прымае Ціханоўскай у Кіеве» — рэдактар Kyiv Post