Свет1717

«Мы маем права ведаць, чаму Зяленскі не прымае Ціханоўскай у Кіеве» — рэдактар Kyiv Post

Украінскі журналіст і галоўны рэдактар англамоўнага выдання Kyiv Post Багдан Нагайла апублікаваў у сваім выданні калонку, у якой выразна падкрэсліў — афіцыйнаму Кіеву пара перастаць ухіляцца ад непасрэдных кантактаў з беларускім дэмакратычным рухам.

Багдан Нагайла са Святланай Ціханоўскай на саміце ў Лісабоне. 15 лістапада 2023 года

Самы час запытацца ўголас: што стаіць за відавочным дыстанцыянаваннем афіцыйнага Кіева ад беларускай дэмакратычнай апазіцыі і ў прыватнасці ад яе лідаркі Святланы Ціханоўскай? Чаму яе прымаюць кіраўнікі дзяржаў і палітычныя лідары ад Вашынгтона да Польшчы, а прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і ягоная адміністрацыя па-ранейшаму ігнаруюць яе?

Чаму афіцыйная Украіна ў гэтым плане моцна разыходзіцца са сваімі дэмакратычнымі заходнімі партнёрамі, калі салідарнасць і адзінства з тымі, хто знаходзіцца на перадавой барацьбы супраць расійскай імперыялістычнай агрэсіі, жыццёва важныя?

Апошнія падзеі патрабуюць, каб гэтае пытанне было зададзена вельмі адкрыта, каб яно не замяталася пад дыван, як быццам гэта не мае значэння. Гэта мае вялікае значэнне і ўплывае на стратэгію і рэпутацыю Украіны.

У гэты самы дзень смяротнага ворага Украіны Уладзіміра Пуціна зноў прымае ў Мінску ягоны беларускі васал, дыктатар Аляксандр Лукашэнка, амаль праз год пасля таго, як ён быў там у апошні раз. Пуцін удзельнічае ў саміце антызаходняй Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), кіраванай Расіяй, у беларускай сталіцы.

І ў гэты ж дзень Ціханоўская, якая, як многія лічаць, перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе, якія Лукашэнка сфальсіфікаваў, жорстка падаўляючы наступныя мірныя масавыя пратэсты, апублікавала яшчэ адзін твіт на X, у якім выказала сваю салідарнасць з Украінай. У ім яна вітала рашэнне ўкраінскага парламента ад 22 лістапада «ўвесці санкцыі ў дачыненні да асоб, набліжаных да Лукашэнкі, і вайсковага комплексу».

Яна дыпламатычна не спытала, чаму ўкраінскаму парламенту, Вярхоўнай Радзе, спатрэбілася столькі часу, каб зрабіць гэта, нягледзячы на тое, што саюзнікі Украіны ўвялі санкцыі супраць расійскага і беларускага абароннага сектара значна раней.

У той час як Лукашэнка выконваў патрабаванні і заклікі Масквы і ўтрымліваў жалезнай хваткай беларускае насельніцтва, Ціханоўская і яе каманда — дэмакратычны ўрад Беларусі ў выгнанні — вялі вельмі актыўную кампанію, каб прыцягнуць падтрымку сваёй справы і зрынуць рэжым Лукашэнкі, які да сёння трымае яе мужа разам з сотнямі іншых беларусаў як палітвязняў у сваім беларускім ГУЛАГу.

Ціханоўская была зусім пачаткоўцам у палітыцы, яна нечакана трапіла ў палітычны цэнтр увагі пасля таго, як яе мужа арыштавалі і яна ўзяла на сябе задачу балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Вымушана выправіўшыся ў эміграцыю, натуральна, першапачаткова яна была вельмі стрыманай у сваіх палітычных заявах, у тым ліку адносна расійска-ўкраінскіх дачыненняў.

Але з таго часу, як Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны ў лютым 2022 года пры актыўным супрацоўніцтве з Лукашэнкам, яна стала ўсё больш адкрыта заяўляць пра дэмакратычную еўрапейскую самаідэнтыфікацыю Беларусі і падтрымку Украіны.

У верасні яна заявіла ў Еўрапарламенце, што без Украіны і Беларусі палітычны праект для Еўропы не будзе поўным: «Уступленне Беларусі і Украіны ў ЕС прывядзе да канчатковага краху Імперыі зла. Назаўжды…» У сваю чаргу дэпутаты Еўрапарламента прызналі Лукашэнку саўдзельнікам злачынстваў, учыненых Расіяй ва Украіне.

Але афіцыйны Кіеў чамусці працягваў яе пазбягаць. Прэзідэнт Зяленскі не працягнуў ёй рукі салідарнасці і не шмат сказаў пра барацьбу за свабоду ў суседняй Беларусі.

Я меў задавальненне сустрэцца з абранай прэзідэнткай Беларусі ў пачатку гэтага месяца на вэб-саміце ў Лісабоне і ўзяў у яе інтэрв'ю для Kyiv Post. У яе пазіцыі не было двухсэнсоўнасці. Яна рашуча падтрымлівае барацьбу ўкраінскага народа супраць расійскай агрэсіі. Яна разумее, што без вольнай Украіны не можа быць вольнай Беларусі.

Але зразумела, што дзіўная стрыманасць Кіева адчуваецца і баліць. У сваім апошнім твіце яна дадае: «Мэтанакіраваныя міжнародныя захады супраць рэжыму вельмі важныя, але нам таксама патрэбна ўзмоцненая падтрымка беларускага народа, дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці ў нашай барацьбе за свабоду».

Дык што стаіць за непрыстойнымі паводзінамі Кіева ў адносінах да дэмакратычных сіл у суседняй краіне, якія імкнуцца да свабоды і вызвалення ад расійскага панавання? Нейкія кулуарныя дамоўленасці з Лукашэнкам? Грошы, бізнэс, узаемныя бонусы, ваенныя фактары? Магчыма, да 2022 года, але сёння?

Гэта не наіўная здагадка, што можна мець нейкія справы з марыянеткай Масквы, якая дазволіла сваёй краіне стаць плацдармам для расійскіх узброеных сіл, прасіла размясціць на сваёй тэрыторыі расійскую тактычную ядзерную зброю і абапіраецца на грубыя рэпрэсіі для задушэння свабоды ў сябе дома і захавання кантролю?

І яшчэ адна заключная думка. На гэтым тыдні Украіна адзначае 10-годдзе Еўрамайдана, які перарос у Рэвалюцыю годнасці. Адным з першых дэмакратычных пакутнікаў, расстраляных у той час, стаў беларускі прыхільнік Украіны Міхаіл Жызнеўскі. На месцы яго смерці на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве дагэтуль красуецца бел-чырвона-белы беларускі нацыянальны сцяг. І сёння беларускія добраахвотнікі ваююць разам з украінскімі войскамі супраць расійскіх акупантаў.

Было вельмі кранальна бачыць, як 21 лістапада ў Кіеве прэзідэнт Зяленскі ўсклаў вянок у гонар пакутнікаў Еўрамайдана ў суправаджэнні прэзідэнткі Малдовы Маі Санду. Але я не мог не падумаць: наколькі больш магутным быў бы гэты вобраз для ўсяго свету, калі б побач з імі была абраная прэзідэнтка Беларусі?

Я застаюся здзіўлены, чаму Санду афіцыйна прыняла Ціханоўскую ў Кішынёве, а Зяленскі не вітаў яе ў Кіеве. Мы маем права ведаць.

Каментары17

  • даведка
    24.11.2023
    Достаточно того, что Тихановская позволяет себе восхищаться мудростью Владимира, но не того, что Зеленский.
  • ром
    24.11.2023
    У каго власть в стране? У светы ти сашы?? Ответ очевиден…
    Перамоаы с рф.., тожа с навальным вести? Або хадаркоуским?
  • ИВАН
    24.11.2023
    даведка ,Не надоело одну и ту же жвачку про Тихановскую?

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →