У НХЛ галкіпер ад сваіх варот закінуў шайбу
У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Пітсбург Пінгвінз» сёння ноччу ў гасцях перамог «Тампу-Бэй Лайтнінг» 4:2. Прычым пасля першага перыяду гаспадары вялі ў ліку 2:0.
01.12.2023 / 09:54
На 59-й хвіліне пераможную кропку ў матчы паставіў галкіпер «Пітсбурга» Трыстан Джэры, закінуўшы шайбу ад сваіх варот.
Трыстан стаў першым брамнікам «Пінгвінз», які забіў гол.
У гэтым сезоне ў Нацыянальнай хакейнай лізе гуляюць чатыры беларусы.
За «Калгары» гуляюць Ягор Шаранговіч і Ілля Салаўёў, за «Вашынгтон» — Аляксей Протас.
На мінулых выходных з фарм-клуба ў «Арызону» быў выкліканы Уладзіслаў Калячонак, але ён атрымаў траўму ў першым матчы і больш на лёдзе не з'яўляўся.
Чытайце таксама:
У Оршы зрабілі мурал у гонар Руслана Салея
У матчы чэмпіянату НХЛ выдалілі адразу дзве пяцёркі хакеістаў
Петр Чэх стаў першым, хто згуляў у найвышэйшым дывізіёне Англіі і ў футболе, і ў хакеі