Сёння ноччу «Фларыда Пантэрз» разграміла ў сталіцы Канады «Атаву Сенатарз» у матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ). Сустрэча завяршылася з лікам 5:0.
За сем хвілін з нечым да заканчэння трэцяга перыяду на пляцоўцы адбылася масавая бойка. У адной з атак форвард гаспадароў амерыканец Брэдзі Ткачук выйшаў адзін на адзін з галкіперам «Фларыды» Сяргеем Баброўскім і кінуў па яго браме, аднак расіянін здолеў адбіць удар.
Ткачук не стаў скідаць хуткасць і заехаў каньком у шчыток Баброўскага, які на той момант ужо зафіксаваў шайбу. Гэты эпізод выклікаў гнеў расійскага абаронцы «Пантэрз» Дзмітрыя Кулікова, а потым і ўсёй пяцёркі «Фларыды», якая заступілася за свайго брамніка.
Усё гэта прывяло да масавай бойкі, па выніках якой адразу выдалілі дзве пяцёркі гульцоў. Гульцы былі пакараныя дзесяціхвіліннымі штрафамі, піша Championat.com.
Петр Чэх стаў першым, хто згуляў у найвышэйшым дывізіёне Англіі і ў футболе, і ў хакеі
Шаранговіч закінуў шайбу, зрабіў два галявыя асісты і дапамог «Калгары» перамагчы «Далас»
Самы таленавіты навічок НХЛ ледзь не забыў клюшку перад першым выхадам на лёд
Ахоўнік стадыёна «Вегаса» не пускаў лідара «Даласа» на матч НХЛ
Каментары