Брытанскі кароль надзеў гальштук са сцягам Грэцыі пасля спрэчкі прэм'ераў
Дыпламатычны скандал паміж Брытаніяй і Грэцыяй зноў разгарэўся з-за скульптур, вывезеных у Лондан у XIX стагоддзі; Афіны дамагаюцца іх вяртання. Карл III надзеў гальштук у грэцкіх колерах. Сярод яго продкаў грэцкія манархі.
02.12.2023 / 13:38
Карл ІІІ падчас выступу на кліматычным саміце ў Дубаі. Фота: Chris Jackson / Getty Images
Брытанскі кароль Карл III з'явіўся на канферэнцыі ААН па клімаце (COP28) у гальштуку ў сіня-белых колерах і крыжам, якія супадаюць з расфарбоўкай і сімволікай сцяга Грэцыі. Інцыдэнт адбыўся праз некалькі дзён пасля эскалацыі дыпламатычнай спрэчкі паміж дзвюма краінамі, піша РБК.
У гэтым гальштуку манарх выступіў з прамовай на канферэнцыі, а таксама сустрэўся з брытанскім прэм'ерам Рышы Сунакам — адной з галоўных асоб скандалу.
«Гальштук, які сёння быў на Яго Вялікасці, проста адзін з ягонай калекцыі», — запэўніў прадстаўнік Букінгемскага палаца.
Кароль ужо з'яўляўся ў гэтым гальштуку да эскалацыі скандалу, у прыватнасці, падчас візіту дэлегацыі з Паўднёвай Карэі на мінулым тыдні.
Скандал разгарэўся ў канцы лістапада. У гэты дзень брытанскі прэм'ер Рышы Сунак адмяніў запланаваную сустрэчу з грэцкім прэм'ерам Кірыякасам Міцатакісам і абвінаваціў яго ў тым, што той парушыў абяцанне не выкарыстоўваць сваю паездку ў Лондан як магчымасць заявіць пра неабходнасць вяртання скульптур з Парфенона з Брытанскага музея ў Грэцыю.
Чытайце таксама:
Антычныя скульптуры сталі прычынай новага скандалу паміж Вялікабрытаніяй і Грэцыяй
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам