Лукашысцкі канал асадзіў Азаронка і крыху патроліў

Ананімны лукашысцкі канал «Графач» зрабіў выпад у бок прапагандыста Рыгора Азаронка.

24.12.2023 / 19:51

Рыгор Азаронак вядзе аўтарскую перадачу. Скрын відэа СТБ

«Кажуць, што ў нас у СМІ ёсць жорсткая цэнзура.

Гледзячы перадачы Рыгора, можна пераканацца ў адсутнасці такой. Пачынаючы ад формы, заканчваючы зместам.

Рыгор, які раней выступаў за адзіныя спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках Саюзнай дзяржавы, сам трапіў у гэтую яму — верш А. Харчыкава «Рыхтуйце спісы!» прызнаны экстрэмісцкім рашэннем Чыгуначнага раённага суда г. Барнаула Алтайскага краю ад 24.12.2009.

Пасаж пра «шкадуеш, што не дайшоў да Масквы сёй-той, каб старых блудных сук пусцілі па крузе» — гэта наогул за гранню дабра і зла, лічу. Тут ужо лепш было назваць прозвішча, а то ж на Маскву многія хадзілі.

Здаецца, што шкадаваць пра няўдалы дзяржпераварот у саюзніка, хай і ў эмацыйнай гіпатэтычнай форме — недарэчна, асабліва, калі пытанне даўно закрытае.

А наогул, так відавочна спрабаваць гуляць негатыўнай радыкальнай рыторыкай на ўнутрырасійскую аўдыторыю з трыбуны беларускага СМІ, улічваючы кантэкст нашага (не)удзелу — рабіць толькі горш у двухбаковых адносінах і перспектывах саюзнага медыяхолдынга», — напісаў канал.

Раней актывістка гродзенскага абласнога аддзялення «Белай Русі» Святлана Вараніца заяўляла: «Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай».

Радыкальным Азаронкам абураўся і праграміст-перабежчык Ілля Бягун.

Чытайце таксама:

Азаронак напісаў ліст Сталіну: «Пакланюся табе. Вышэй за цябе толькі Бог»

У Маладзечне з'явіліся надпісы ў падтрымку Азаронка. Але ёсць нюанс

Бягун раскрытыкаваў Азаронка: Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду

Nashaniva.com