У Маладзечне з'явіліся надпісы ў падтрымку Азаронка. Але ёсць нюанс
Рэгіянальнае выданне kraj.by апублікавала ў сваім тэлеграм-канале здымкі, падпісаўшы іх так: «У Маладзечне камунальнікі ў падтрымку журналіста Рыгора Азаронка распісалі кантэйнер».
Праўда, форма выканання надпісу, а асабліва месца, на якое ён нанесены, выклікала наступную заўвагу:
«Зразумела, што кожны выкарыстоўвае сваё працоўнае месца, але раім гэтым актывістам знайсці іншыя спосабы выказаць сваё стаўленне!»
Выданне kraj.by належыць да тых калісьці незалежных, якія нядаўна былі «адціснутыя» дзяржавай. З лета 2023-га рэквізіты на сайце моўчкі змяніліся на рэквізіты праўладнай «Мінскай праўды». Аніякіх паведамленняў пра гэта не было, але, імаверна, цяпер яго таксама вядуць журналісты гэтага выдання. Невядома, на якіх умовах дзяржСМІ атрымалі рэсурс, па ўсім відаць, проста забралі з дапамогай ціску зверху.
Каментары