Чатыры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Дняпра, двое ў Адэсе, адзін у Кіеве

Наступствы расійскай атакі на Украіну.

29.12.2023 / 11:00

«Трагічная раніца для вобласці. Вораг атакаваў ракетамі. Папярэдне пацярпелі каля паўтара дзясятка чалавек. Чатыры — загінулі», — напісаў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак, дадаўшы, што інфармацыя яшчэ ўдакладняецца.

Пасля ракетнага абстрэлу Адэсы загінулі двое жыхароў горада, 15 былі параненыя — у тым ліку двое дзяцей шасці і васьмі гадоў, паведаміў кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Алег Кіпер.

Паведамляецца аб адным загінулым у Кіеве. Пашкоджаная станцыя метро «Лук'янаўская».

Чытайце таксама:

«Столькі цэляў адначасова на нашым маніторы мы яшчэ не бачылі», — спікер Паветраных сіл Украіны

Ноччу і раніцай адбылася масіраваная атака на Украіну ракетамі і беспілотнікамі

У Львове, Харкаве і Чаркасах уначы прагучалі выбухі

Nashaniva.com