«Столькі цэляў адначасова на нашым маніторы мы яшчэ не бачылі», — спікер Паветраных сіл Украіны
Наступствы начнога і ранішняга ўдару расейцаў па Украіне.
«Столькі цэляў адначасова на нашым маніторы мы яшчэ не бачылі», — спікер Паветраных сіл Юры Ігнат пракаментаваў наступствы ракетнай атакі.
Паводле яго слоў, Расія сёння запускала ўсе ракеты, акрамя «Калібраў». А менавіта — «Кінжалы», балістыку, С-300, крылатыя ракеты, БПЛА, Х-22 або Х-32.
Каля 18 стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў запускалі Х-101/Х-505.
У Падольскім раёне ўкраінскай сталіцы гарыць склад: шмат параненых. Іх колькасць удакладняецца. Агонь ахапіў каля 3000 м2, паведамляе гарадская адміністрацыя.
У Святошынскім раёне гарэлі незаселены шматпавярховік і тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Адзін пацярпелы.
У Шаўчэнкаўскім — пашкоджанні жылога дома, гарэлі гаражы, склады і нежылая забудова, 6 пацярпелых.
У Дарніцкім — пашкоджанне жылога дома.
Адзін са снарадаў трапіў па станцыі метро «Лук'янаўская», цягнікі на ёй не спыняюцца.
Каментары
Больше не стоит, если смотреть на цирк с оказанием военной помощи в пп сша, на цирк орбана в ес, на бессмысленный запрет нанесения ударов по военным объектам России на её территории.
Благодаря этому цирку Россия, не имеющая ни моральных запретов, ни правовых, ведя войну геноцидным способом просто обескровит Украину, полностью парализовав и разрушив её экономику и инфраструктуру.
А с учётом того, что путин запланировал минимум 5 лет бомбить и обстреливать города Украины, если верить японским газетам, то от Украины остануться рожки да ножки с таким подходом Запада и его запретами.