У Полацку і Наваполацку затрымалі 30 чалавек, звязаных з мясцовымі велачатамі
Пра затрыманні расказалі на «Беларусь-1», піша «Медыязона».
29.12.2023 / 11:52
У сюжэце гаворыцца, што ў жніўні 2020 года чат сталі «напампоўваць агрэсіўнымі відэаролікамі». У студыю запрасілі аператыўнага супрацоўніка, які распавёў, што ў чаце публікавалі заклікі да выхаду на пратэсты і абмяркоўвалі планы па «звяржэнні ўлады». Супрацоўнік распавёў, што затрымалі больш за 30 чалавек.
Па словах вядучай «Беларусь-1», сілавікі «прыцягнулі да адказнасці» адміністратара чата. Што з ім цяпер, невядома.
Тэлеканал паказаў відэа з некалькімі ўдзельнікамі чата. «Медыязона» знайшла іх старонкі ў сацсетках — гэта Аляксей Корабаў, Арцём Барсукоў і Мікіта Ільянец.
Корабаў на камеру кажа, што быў уведзены ў зман, Барсукоў — што «зарэгістраваўся» ў тэлеграм-каналах з «заклікамі да забастовак і інструкцыямі па дыскрэдытацыі Беларусі і планамі па змене ўлады», а Ільянец — што ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у некалькіх велазаездах па Наваполацку і быў падпісаны на «забароненыя каналы».
Чытайце таксама:
Што вядома пра затрыманых маці і бабулю, якім сілавікі пагражаюць Новым годам на Акрэсціна
«Як сапраўдны цуд на Каляды». Сям’я атрымала паштоўку ад Паліны Шарэнды-Панасюк