Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары
Інстытут мяса-малочнай прамысловасці Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні распрацаваў спецыяльныя сумесі для 3D-прынтара. З іх можна друкаваць мясныя стравы: напрыклад, катлеты і адбіўныя, піша OfficeLife.by са спасылкай на «Сельскую газету».
02.01.2024 / 12:03
Беларускія навукоўцы пачалі друкаваць катлеты на 3D-прынтары. Фота: pexels.com
Па словах Ірыны Калтовіч, загадчыцы сектара комплексных даследаванняў мясных прадуктаў, сумесі складаюцца з натуральнай мясной сыравіны. Гэта свініна, ялавічына і мяса куранят бройлераў. Навукоўцы не выкарыстоўваюць у тэхналогіі вытворчасці сумесяў харчовыя дабаўкі, кансерванты, фарбавальнікі, стабілізатары і ўзмацняльнікі густу і водару.
Дзякуючы натуральнаму складу, аналагаў беларускім сумесям у свеце няма.
У 3D-прынтары можна задаць параметры дызайну стравы, густ і кансістэнцыю. Пры гэтым усе паказчыкі можна адаптаваць пад індывідуальныя фізіялагічныя патрэбы любога чалавека.
Чытайце таксама:
3D-друк унутры чалавечага цела. Як і навошта?
У космасе на 3D-прынтары надрукавалі частку чалавечага цела
Бомбы, надрукаваныя на 3D-прынтары: новая зброя Украіны ў абароне супраць Расіі