Навука і тэхналогіі11

У космасе на 3D-прынтары надрукавалі частку чалавечага цела

На Міжнароднай касмічнай станцыі з выкарыстаннем чалавечых тканак здолелі надрукаваць меніск каленнага сустава. Гэта першы крок на шляху да выкарыстання касмічнага асяроддзя для стварэння чалавечых органаў і тканак для трансплантацыі.

Астранаўт працуе з 3D-біяпрынтарам An astronaut works with a 3D bioprinter Астронавт работает с 3D-биопринтером
Астранаўт працуе з 3D-біяпрынтарам кампаніі Redwire. Скрын відэа: Redwire Space / Youtube

Як паведамляе Bloomberg, розныя кампаніі ўжо шмат гадоў займаюцца распрацоўкамі ў сферы 3D-друкавання чалавечых органаў і тканак на Зямлі. Але пры друку ва ўмовах гравітацыі біяінжынерам часта даводзіцца альбо дадаваць хімікаты, каб тканкі заставаліся цвёрдымі, альбо друкаваць тканкі на матрыцах ці каркасах, каб забяспечыць захаванне структуры.

Амерыканская кампанія Redwire сцвярджае, што такім матэрыялам лягчэй захоўваць форму ва ўмовах космасу, што спрашчае іх выраб.

«Калі вы выключаеце гравітацыю, ствараецца асяроддзе, у якой вы можаце паспяхова будаваць тканкі і органы», — сказаў у інтэрв'ю выданню дырэктар па развіцці Redwire Майк Голд (Mike Gold).

Меніск каленнага сустава быў надрукаваны з выкарыстаннем ствалавых клетак чалавека і калагену на спецыялізаваным 3D-біяпрынтары кампаніі Redwire, які прыбыў на касмічную станцыю ў канцы 2022 года. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, гэта першы выпадак, калі частка чалавечага цела была надрукаваная на 3D-прынтары ў космасе з выкарыстаннем чалавечых тканак.

Надрукаваны меніск вярнуўся на Зямлю на борце капсулы SpaceX Crew Dragon 4 верасня. Так як гэта была дэманстрацыя магчымасці, Redwire не плануе перасаджваць меніск у сапраўднае калена.

Голд адмовіўся каментаваць кошт друку меніска. Ён сказаў, што план кампаніі заключаецца ў тым, каб высветліць, як вырабляць такія органы, як меніск, даступным спосабам і ў вялікіх маштабах.

Спецыялісты кампаніі выбралі меніск, бо разрывы гэтай тканкі — адна з асноўных прычын артапедычных траўмаў у вайскоўцаў.

У лістападзе Redwire адправіць на МКС больш абсталявання для біядруку. У планах — 3D-друк сардэчна-сасудзістай тканкі.

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы стварылі першы ў свеце зародак чалавека ў лабараторыі. Як і галоўнае — навошта?

Навукоўцы хочуць лекаваць карыес з дапамогай ствалавых клетак

Навукоўцы стварылі 3D-прынтар, які друкуе пры дапамозе святла ВІДЭА

Каментары1

  • Žvir
    08.09.2023
    I stvaryŭ pan Boh čalavieka pa vobrazu i padabienstvu svajmu... pryntar hlinaju nabiŭšy...

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА7

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →