Па ўсёй Расіі ўзбунтаваліся разумныя гірлянды — пішуць «Слава Украіне» і падводзяць гаспадароў пад суд
На сям'ю з расійскага Ноўгарада 1 студзеня склалі пратакол аб дыскрэдытацыі расійскай арміі. Пільныя суседзі заўважылі, што на балконе свяцілася гірлянда з надпісам «Слава Украіне» на ўкраінскай мове, піша «База».
02.01.2024 / 16:12
Гаспадар, 43-гадовы Андрэй, даводзіў, што ён ні пры чым, але здаецца, яму мала хто паверыў.
Ён тлумачыў, што некалькі тыдняў таму ўбачыў у папулярнага ютуб-блогера «разумную» гірлянду, якую можна сабраць сваімі рукамі. Андрэй паасобку замовіў на «Алі-Экспрэс» мікракантролер і святлодыёдную стужку, а затым запампаваў прашыўку і на балконе яго кватэры заззяў надпіс «З надыходзячым Новым годам!». А роўна апоўначы лозунг змяніўся на «Слава Украіне!».
Як выявілася, з падобнай сітуацыяй сутыкнуліся некалькі чалавек з розных гарадоў Расіі. Мяркуючы па каментарах мадэратара форума, уся справа ў прашыўцы. Найхутчэй, нехта заклаў у адной з версій прашыўкі змену навагодняга надпісу. Пры гэтым адзін з карыстальнікаў форуму напісаў, што аўтар прашыўкі — родам з Харкава, і гэта яго «помста за прылёты», дадаўшы, «цяпер абцякайце».
Тым не менш справу гаспадароў з Ноўгарада ніхто не адмяняў, іх будуць судзіць.
Чытайце таксама:
У навагоднюю ноч Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю дронаў-камікадзэ
Мінабароны Расіі патлумачыла, навошта бамбіла гатэль у Харкаве
Як пасля пападання ракеты выглядае пяцізоркавы гатэль у Харкаве ФОТА