Увечары 30 снежня быў атакаваны ракетамі Харкаў, пацярпелі 28 чалавек.
Як заяўлялі ўкраінскія афіцыйныя асобы, расіяне ўдарылі комплексамі С-300. Усяго было больш за 6 пападанняў.
Мінабароны Расіі, каб апраўдаць бамбёжку, заявіла, што ўдарыла па «цэнтрах прыняцця рашэнняў і вайсковых аб'ектах». А ўдарам па пяцізоркавым гатэлі «Харкаў Палац» забітыя «прадстаўнікі ГУР і УСУ, якія бралі ўдзел у планаванні і выкананні тэракту ў Белгарадзе».
Раней 30 снежня Украіна абстраляла Белгарад — у адказ на атакі ўкраінскай тэрыторыі.
Каментары