Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала
Ягоная зорка ззяла ў 1950 і 1960-я гады.
06.01.2024 / 14:43
Фота: Hassan Ammar / AP
Экс-футбаліст і трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала памёр на 93-м годзе жыцця. Прычыны смерці не паведамляюцца.
«Адданы бацька, дзядуля, клапатлівы цесць, верны сябар, прафесіянал-пераможца і вялікі чалавек. Гіганцкі ідал. Патрыёт, які пакідае нам спадчыну вялікіх дасягненняў», — гаворыцца ў яго афіцыйнай старонцы ў сацсетках.
Бразілец стаў першым, хто выйграў чэмпіянат свету як гулец і трэнер.
Таксама Загала з'яўляецца адзіным чалавекам, якому ўдавалася чатыры разы выйграць чэмпіянат свету ў розных статусах: ён двойчы станавіўся чэмпіёнам свету ў якасці футбаліста (1958, 1962), затым як трэнер (1970 год) і як памочнік галоўнага трэнера (1994 год).
Загала гуляў за бразільскія «Амерыку», «Фламенга» і «Батафога».
Ён быў трэнерам зборнай Бразіліі (1967-1968, 1970-1974, 1994-1998). У 1991 годзе ён стаў каардынатарам зборнай і асістэнтам галоўнага трэнера Карласа Алберта Парэйры: на гэтай пасадзе ў 1994-м годзе ён стаў чэмпіёнам свету і ў тым жа годзе змяніў Паррэйру на пасадзе галоўнага трэнера. Ён таксама трэніраваў зборныя ААЭ, Кувейта і Саудаўскай Аравіі.
Чытайце таксама:
«Арсенал» згуляе ў абсалютна белай форме
БАТЭ абвясціў пра расставанне з Кірылам Альшэўскім і яго асістэнтамі