Лога спонсара і эмблема клуба таксама будуць белымі.
Лонданскі «Арсенал» выпусціў незвычайную форму. У наступных футбольных матчах «кананіры» згуляюць у ідэальна белых футболках, на якіх будуць ледзь заўважныя спонсары і эмблема клуба.
Белая форма — сацыяльная акцыя каманды. Канцэпт распрацаваны ў межах кампаніі «No more red» па абароне моладзі ад гвалту і нападаў з нажом. У такой форме згуляюць і мужчынская, і жаночая каманды «Арсенала».
У нядзелю мужчынскі «Арсенал» у матчы 1/32 фіналу Кубка Англіі прыме на сваім стадыёне «Ліверпуль». Пачатак а 19:30.
Каментары