Міліцыянты зноў стралялі ў чалавека
Здарэнне адбылося ў Клічаве. Як піша МУС, на лінію «102» патэлефанавала 64-гадовая мясцовая жыхарка, якая паведаміла аб сямейным скандале з 52-гадовым сужыцелем.
07.01.2024 / 09:08
Міліцыянты каля дома пабачылі мужчыну, які, па іх інфармацыі, ішоў па вуліцы з нажом.
Ён нібыта адмаўляўся выконваць патрабаванні міліцыянтаў, выкрыкваючы пагрозы ў іх адрас і не рэагуючы на неаднаразовыя папярэджанні (на апублікаваным відэа гэтага не бачна).
Міліцыянт стрэліў яму ў нагу.
Мужчына затрыманы і дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі.
Страляніна з боку міліцыянтаў становіцца даволі распаўсюджанай у апошні час мерай спынення правапарушальнікаў. Некаторыя выпадкі заканчваюцца гібеллю людзей.
22 лістапада 2023 года ў вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці міліцыя застрэліла 39-гадовага мужчыну. Нібыта ён быў з паляўнічай зброяй. Паводле МУС, міліцыянты зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне. Па дарозе ў бальніцу мужчына памёр.
Чытайце таксама:
Міліцыя страляла ў жыхара Чавусаў. Кажуць, ён пагражаў сякерай мясцовым жыхарам
Лукашэнка заявіў, што нядаўна размаўляў з кіраўнікамі спецслужбаў «усіх вядучых краін»