Лукашэнка заявіў, што нядаўна размаўляў з кіраўнікамі спецслужбаў «усіх вядучых краін»
Аляксандр Лукашэнка сёння сустракаецца з кіраўнікамі органаў бяспекі і разведвальных службаў СНД. Там ён пахваліўся невядомай сустрэчай з іх заходнімі калегамі.
«Я нядаўна размаўляў з вашымі калегамі з усіх вядучых краін — кіраўнікамі спецслужбаў. Я ім задаваў наўпрост пытанне: «Вы ад нас чаго хочаце? Вы што, не ведалі, што мы з Расіяй заключылі дамову, што ў нас самае цеснае ваенна-палітычнае супрацоўніцтва?» — «Вось, вы там дапамагаеце Расіі…» Я кажу: «Дапамагаем і будзем дапамагаць». Мы гэта шчыра гаворым, мы ніколі гэта не хавалі. Гэта наш саюз», — сказаў ён.
Ён зноў заявіў, што «ў спіну рускім беларусы не дазволяць страляць праз тэрыторыю Беларусі».
«Нам прэтэнзій выстаўляць не трэба. У нас палітыка транспарэнтная, адкрытая і мы заўсёды будзем прытрымлівацца такой палітыкі. Мы вымушаны абараняць сябе і дапамагаць сваім саюзнікам. Такая палітыка будзе праводзіцца і ў далейшым», — рэзюмаваў Лукашэнка.
Учора кіраўнік КДБ Іван Церцель нечакана заявіў, што «нядаўна ў Мінску былі супрацоўнікі ЦРУ».
Каментары