Тэлеграм-канал Суздальцава абвешчаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем»

У Беларусі адным «экстрэмісцкім фармаваннем» стала больш. 11 студзеня МУС РБ прызнала такім тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев».

11.01.2024 / 11:22

Андрэй Суздальцаў. Скрын відэа

Суздальцаў — расійскі палітолаг, палітычны каментатар па беларускай тэматыцы. Ён нарадзіўся ва Уладзівастоку, у пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасійскую дзейнасць у асяродку дэмакратычнай апазіцыі, піша «Вясна».

У 2006 годзе ён быў пазбаўлены дазволу на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бяспеку Беларусі».

Пасля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намеснікам дэкана факультэта сусветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі.

Чытайце таксама:

Лявончыку закідаюць, што яго цесць працуе на Лукашэнку. Лявончык: Мы не камунікуем шмат гадоў

«Байпол» выклаў сваю версію расколу арганізацыі: спецслужбы, «штаб супраціву», Балкунец і Цапкала

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Nashaniva.com