Беларусь адзіная ў ЕАЭС, хто мае станоўчае гандлёвае сальда з Расіяй
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што паводле статыстыкі Беларусь — адзіная з краін Еўразійскага эканамічнага саюза, якая мае ў гандлі з Расіяй станоўчае сальда. Гэта значыць, больш туды прадае, чым купляе.
11.01.2024 / 18:09
Фота ілюстрацыйнае
«Пяць нашых дзяржаў — Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан — вельмі актыўна супрацоўнічаюць адзін з адным. І пры гэтым толькі Беларусь мае станоўчае гандлёвае сальда з Расійскай Федэрацыяй», — цытуе Мясніковіча БелТА.
Ён адзначыў, што «яшчэ раз удакладніў у пасла (Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога), па выніках 2023 года чакаецца больш за $2 млрд станоўчае сальда».
У той жа час: «Іншыя дзяржавы (ЕАЭС), на жаль, гандлююць не так актыўна і маюць пасіўнае сальда ў гандлі з Расіяй», — дадаў ён.
Чытайце таксама:
Продажы халадзільнікаў «Атлант» у Расію ўпалі на 20%
Беларусь з пачатку года падвоіла аб'ёмы паставак яек у Расію
Прадукты, якія ў Беларусі каштуюць танней, чым у суседніх краінах ЕС