Азаранка зубамі вырвала другі сэт і выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open
Сёння беларуска перамагла Алену Астапенка з Латвіі.
20.01.2024 / 09:56
Вікторыя Азаранка. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP
Вікторыя з лёгкасцю выйграла першы сэт — 6:1, у другім саступала 2:5, але здолела сабрацца і зраўняць лік — 5:5, а потым і выйграць яго — 7:5.
У 1/8 фіналу экс-пераможца Australian Open згуляе з украінкай Даянай Ястрэмскай.
Заўтра ноччу свой матч 1/8 фіналу згуляе Арына Сабаленка. Яна выйдзе на корт супраць амерыканкі Аманды Анісімавай. Пачатак паядынку а 3-й ночы паводле Мінска.
Чытайце таксама:
На Australian Open забаранілі чырвона-зялёны сцяг і расійскі
З Australian Open вылецела першая беларуская тэнісістка
Вікторыя Азаранка здае дом у Драздах. Як вам інтэр'еры? ФОТЫ