Нерухомасць2424

Вікторыя Азаранка здае дом у Драздах. Як вам інтэр'еры? ФОТЫ

На сайце realt.by з’явілася аб’ява аб здачы ў арэнду дома ў Драздах, які належыць былой першай ракетцы свету Вікторыі Азаранка. Колькі ж трэба мець у кішэні, каб засяліцца туды? Спойлер: хутчэй за ўсё, чамаданы вам пакаваць рана.

Фота з сайту realt.by

Калі вы хоць бы раз загаралі на пляжы ў Драздах, то, хутчэй за ўсё, праходзілі паўз беларускую рэзідэнцыю знакамітай тэнісісткі. Прасторны катэдж стаіць, як напісалі б на букінгу, на першай берагавой лініі. З яго балконаў можна любавацца вадасховішчам. Над участкам (24 соткі), утоеным ад цікаўных поглядаў плотам, з любоўю працавалі ландшафтныя дызайнеры.

Фота з сайту realt.by
Фота з сайту realt.by

Агульная плошча двухпавярховага катэджа — каля 475 квадратаў, жылая — 279,5. «Выкананы рамонт з высакаякасных і дарагіх матэрыялаў!» — хваліць аб'ект агенцтва нерухомасці. З гэтым складана спрачацца: хоць за дзесяць гадоў рамонт маральна састарэў, і за нейкія інтэр'ерныя рашэнне могуць высмеяць у тыктоку, аднак тое, што на матэрыялах не эканомілі, відаць адразу. Уся мэбля і сантэхніка італьянскай і нямецкай вытворчасці прэміўм-сегмента — не патрыятычна, вядома, але якасна і надзейна.

Фота з сайту realt.by

У доме шэсць спальняў, два санвузлы і вялікі ванны пакой. Пазначана, што кожны пакой мае свой уласны стыль. Ёсць, напрыклад, пакой са шпалерамі ў ружы на ўсю сцяну і падушкамі-ружамі ў ложку. Прадугледжаны асобны пакой з джакузі і більярдны пакой. Само сабой, высакахуткасны інтэрнэт, відэаназіранне, сігналізацыя, вялікі гараж.

Фота з сайту realt.by
Фота з сайту realt.by
Фота з сайту realt.by
Фота з сайту realt.by

На адным з фотаздымкаў можна пабачыць і былы пакой сына Вікторыі Азаранка — там засталіся калыска, камода з спавівальным столікам, літары Leo на сцяне і нават фотаздымкі хлопчыка (іх заблюрылі). Захавалася шмат цацак, якія больш падыходзяць для дэкору, чым для дзіцячых гульняў.

Пакой Леа. Фота з сайту realt.by

Дарэчы, падчас цяжарнасці ў 2016 годзе Вікторыя даволі часта бывала ў Мінску разам са сваім каханкам і бацькам будучага дзіцяці Білам МакКігам. Той нават удзельнічаў у чэмпіянаце Мінска па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд — гуляў за каманду «Драконы», а легендарная тэнісістка прыходзіла за яго заўзець.

Пакой Леа. Фота з сайту realt.by

У 2017 годзе ў пары нарадзіўся Леа Аляксандр — у свае чатыры месяцы хлопчык атрымаў беларускі пашпарт (амерыканскі яму таксама зрабілі). Але неўзабаве ў сям’і пачаліся праблемы — Вікторыя разышлася з бойфрэндам, а потым яны доўга судзіліся за апеку над сынам. Але калі Леа падрос, ён прыязджаў разам з мамай у Беларусь.

Фота з сайту realt.by

Кошт арэнды «раскіданага гнязда» Вікторыі Азаранка, канечне, уражвае. На сайце пазначана, што за месяц патэнцыяльнаму арандатару трэба будзе аддаць $6500 — прыкладна 20 тысяч 791 рубель. Але ж бонусам ідуць і vip-суседзі: побач стаяць дамы мільянера Аляксандра Шакуціна і экс-біятланіста Сяргея Булыгіна. Трохі далей абжыліся былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова і былы генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Азаранка шукае таго, хто гатовы арандаваць дом на працяглы тэрмін.

Фота з сайту realt.by

Між іншым, «залатую» зямлю ў адным з самых элітных раёнаў сталіцы спартоўка атрымала абсалютна бясплатна. У 2011 годзе Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт выдзеліў ёй участак. У той час Лукашэнка любіў дарыць нерухомасць ці зямлю найбольш паспяховым спартоўцам. Напрыклад, у тым жа годзе біятланістка Дар'я Домрачава атрымала ўчастак на беразе Мінскага мора ў вёсцы Лапаравічы. У Драздах жа ў розныя гады зямлю падарылі фрыстайлістам Антону Кушніру і Аляксею Грышыну, плыўчысе Аляксандры Герасімені (праўда, пасля 2020 года забралі), хакеісту Руслану Салею ды іншым.

@nashaniva Вы можаце жыць у доме Вікторыі Азаранка #беларусь #азаренко #викторияазаренко #новостибеларуси #беларусьновости #навіны #теннис #минск #мінск #минскновости #нашаніва ♬ Noticias - yagobeats

Каментары24

  • Улад
    09.01.2024
    Зразумела, што зямля атрымана як падарунак ад рэжыма. Але ж сам дом і ўсё іншае пабудаваны за грошы Вікторыі. Яна афіцыйна зарабляла мільёны на розных міжнародных турнірах. А вось за якія грошы будавалісь чыноўнікі на дзяржзарплатах - гэта пытанне. Дарэчы, і біатлон - не такі від, дзе зарабляюць вялікія грошы. Асабліва шараговыя спартсмены :) 
  • Kotya
    09.01.2024
    Mar, вот-вот. Не патриотично как-то, деньги хочется и здесь поиметь сдавая недвигу, а тратить в америках этих.
  • Коррупция в чистом виде
    09.01.2024
    Вот собственно и цена их молчания и пожимания рук диктатора.

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →