Лукашэнка афіцыйна звольніў намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі

Максім Ермаловіч афіцыйна вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, паведаміла прэс-служба палітыка.

23.01.2024 / 19:43

Разам з Ермаловічам Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянціна Татарыцкага.

«Абодва прыступаюць да працы ў новым складзе калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Ермаловіч у ЕЭК зойме пасаду сябра калегіі (міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні. Татарыцкі будзе працаваць у якасці міністра па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Пра тое, што Ермаловіч і Татарыцкі неўзабаве памяняюць працу, стала вядома пры канцы мінулага года.

Чытайце таксама:

Прызначылі кіраўніка СК па Брэсцкай вобласці

Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і зрабіў шэраг іншых кадравых змен

Лукашэнка звольніў генерала Лісоўскага

Nashaniva.com