Грамадства

Лукашэнка прызначыў новага міністра эканомікі і зрабіў шэраг іншых кадравых змен

Новым міністрам эканомікі стаў Юрый Чабатар. Раней ён быў першым намеснікам міністра.

Юрый Чабатар. Скрын відэа

Папярэдні міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у лістападзе 2023 года паехаў паслом у Кітай.

Памочнікам Лукашэнкі – інспектарам па Віцебскай вобласці стаў Сяргей Ляўковіч. Дагэтуль ён быў першым намеснікам старшыні ў Мінаблвыканкаме.

Былы старшыня Беллеспаперапрама Міхаіл Касько прызначаны паслом Беларусі ў Індыі.

Сяргей Бабовіч стаў новым дырэктарам на беларускай АЭС.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Сяргея Ягорава — старшынёй Віцебскага райвыканкама,

Паўла Губко — старшынёй Маладзечанскага райвыканкама,

Валерыя Верэніча — першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый,

Сяргея Зайцава — начальнікам упраўлення праблем ваеннай бяспекі Сакратарыята АДКБ.

Каментары

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за6

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»24

Алексіевіч: Дыктатура робіць нас дурнейшымі, бо мы абмяркоўваем гэта вар'яцтва6

Наколькі выгадна інвеставаць грошы ў золата?2

Пратэстоўцы ў Абхазіі паспрабавалі ўзяць штурмам будынак парламента2

Цэны на кватэры ў Мінску зноў паставілі рэкорд

Больш за ўсё снегу нападала ў Лынтупах1

У Мінску грузавік МАЗ пратараніў трамвай

«Дзімка? Дык які ён шпіён? Гэта проста смешна». Знаёмыя памерлага ў калоніі Дзмітрыя Шлетгаўэра расказалі пра яго і яго сям'ю3

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за6

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →