У выніку ўчорашняй ракетнай атакі на Украіну загінулі 18 чалавек

Расійская прапаганда кажа, што ўдары былі нанесеныя па «пунктах дыслакацыі замежных наймітаў».

24.01.2024 / 08:33

У выніку ўчорашняй ракетнай атакі на Украіну загінулі 18 чалавек і 130 атрымалі раненні. Пра гэта ў вечаровым звароце расказаў Уладзімір Зяленскі.

Расійская прапаганда кажа, што ўдары былі нанесеныя па «пунктах дыслакацыі замежных наймітаў». Доказаў ніякіх, як звычайна, не прыводзіцца.

Па сеціве разносіцца гэта кранальнае відэа з Харкава, на якім пара ў абдымках глядзіць на разваліны свайго дома.

Пазней жанчына на фота напісала твіт пра ўнітаз, які можа стаць чарговым сімвалам нязломнасці.

Чытайце таксама:

«Усе прызначаныя аб’екты паражоныя» — Мінабароны Расіі пра сённяшнія ўдары па Украіне

Расія з раніцы ўдарыла па Украіне

Абстрэл рынку ў Данецку — хто забіў 27 чалавек?

Nashaniva.com