Раніцай 23 студзеня Паветраныя сілы Украіны паведамілі аб пусках крылатых ракет з расейскіх бамбавікоў.
Пасля выбухаў у Святошынскім раёне Кіева гараць аўтамабілі.
Экстранныя службы выехалі і ў Саламянскі раён, паведаміў мэр Клічко.
У выніку ўдару па Харкаве пашкоджаны газаправод і знішчаны будынак санаторнай школы. Таксама паведамляецца пра разбурэнне пад’езду жылога дома.
У Паўлаградзе два чалавекі загінулі пасля ракетнага ўдару, паведамілі ўлады Днепрапятроўскай вобласці.
Каментары