Футбольная зборная згуляе таварыскі матч з адной з найгоршых каманд Еўропы
Стаў вядомы супернік нацыянальнай футбольнай зборнай ў таварыскім матчы, які пройдзе ў сакавіку.
24.01.2024 / 14:31
Зборная Беларусі па футболе. Фота: АБФФ
Наша дружына згуляе са зборнай Мальты — сустрэча адбудзецца 26 сакавіка на Мальце на нацыянальным стадыёне «Та'Калі» і пачнецца а 19:00 па мясцовым часе, паведамляе Беларуская федэрацыя футбола.
Цяпер нацыянальная зборная Мальты размяшчаецца на 172-й пазіцыі ў рэйтынгу ФІФА. Найгоршыя пазіцыі ў Еўропе толькі ў Гібралтара (201-е месца), Ліхтэнштэйна (203-е) і Сан-Марына (апошняе 210-е месца).
Беларусь займае ў гэтым рэйтынгу 95-ы радок.
Статыстыка сустрэч нашай каманды са зборнай Мальты — 4 матчы, 3 перамогі і адна нічыя. Апошняя гульня паміж гэтымі супернікамі адбылася ў 2008 годзе і завяршылася перамогай зборнай Беларусі.
У сакавіку зборная Беларусі павінна была гуляць стыкавы матч за права застацца ў дывізіёне С футбольнай Лігі нацый з камандай Літвы. Але літоўцы адмовіліся гуляць з беларусамі, і нашу зборную пакінулі ў дывізіёне С, а Літва згуляе матч навылет з Гібралтарам.
8 лютага пройдзе лёсаванне новага 4-га сезона Лігі нацый, дзе Беларусь дазнаецца сваіх супернікаў. Матчы гэтага турніру пройдуць увосень.
Чытайце таксама:
Польскі футбольны клуб адмовіўся ад збораў у Турцыі, каб не падстаўляць беларусаў
Клоп запрасіў смяротна хворага Эрыксана на адзін дзень узначаліць «Ліверпуль»
Агіднейшы за Гітлера. Апублікаваны рэйтынг самых нялюбых персон у гісторыі футбола
У новым сезоне Лігі Нацый Беларусь патрапіла ў Лігу C без патрэбы гуляць за выжыванне