Спорт33

Прэзідэнт ФІФА прапанаваў радыкальнае рашэнне

Што прапануе галоўны футбольны начальнік у свеце?

Фота: Manu Fernandez / AP

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (FIFA) Джані Інфанціна заклікаў аўтаматычна залічваць тэхнічную паразу камандам, заўзятары якіх будуць выкрыкваць з трыбун расісцкія абразы ў адрас іх супернікаў, піша Бі-бі-сі.

Заява Інфанціна з'явілася, як ён выказаўся, пасля «зусім агідных» інцыдэнтаў, якія адбыліся ў суботу на матчах італьянскіх клубаў «Удынэзэ» з «Міланам» і англійскіх клубаў «Шэфілд Уэнсдэй» і «Ковентры Сіці» (гэта каманды другога дывізіёну чэмпіянату Англіі).

Інфанціна напісаў у сацсетцы Х, што, на яго думку, неабходна залічваць «аўтаматычныя тэхнічныя паразы камандам, заўзятары якіх дазваляюць сабе расісцкія абразы…, таксама як і забараніць такім камандам гуляць на стадыёнах па ўсім свеце».

«FIFA і футбол выказваюць поўную салідарнасць з ахвярамі расізму і любой формы дыскрымінацыі. Раз і назаўжды: не расізму! Не любой форме дыскрымінацыі! Суботнія падзеі ў Удына і Шэфілдзе зусім агідныя і абсалютна непрымальныя. Пацярпелыя футбалісты карыстаюцца маёй вялікай падтрымкай», — напісаў кіраўнік FIFA.

Майк Меньян. Фота: Thibault Camus / AP

Матч італьянскіх клубаў, у якім перамога дасталася «Мілану», быў ненадоўга прыпынены пасля таго, як заўзятары «Удынэзэ» пачалі выкрыкваць расісцкія абразы ў адрас брамніка «Мілана», ураджэнца Французскай Гвіяны Майка Меньяна.

Матч аднавіўся прыкладна праз 10 хвілін. У інтэрв'ю тэлеканалам групы Sky Italia Меньян сказаў, што хацеў бы вельмі строгіх санкцый, «бо размовы нічога не даюць».

«Мы павінны паказаць ім, што так паступаць нельга. Гаворка ідзе не пра ўсіх заўзятараў, большасць з іх падбадзёрвае сваю каманду і троліць каманду супернікаў, і гэта нармальна. Але расізм непрымальны», — сказаў ён.

Пазней ён напісаў у сваім акаўнце ў Instagram, у якога 1,6 мільёна падпісчыкаў, што адказнасць за такія паводзіны павінна ляжаць на ўсіх — ад заўзятараў да адміністрацыі і ўладальнікаў клубаў.

«Тыя заўзятары, якія былі на трыбунах, якія ўсё гэта бачылі і чулі, але вырашылі прамаўчаць, вы — саўдзельнікі», — заявіў ён.

Меньяна падтрымаў і сам «Мілан», і іншы міланскі клуб — «Інтэр».

Паўабаронца «Ковентры Сіці» Кейсі Палмер заявіў, што падвергнуўся аналагічным абразам на стадыёне Хілсбара ў Шэфілдзе, дзе яго каманда таксама атрымала перамогу над гаспадарамі поля.

Гэты матч таксама быў прыпынены на некалькі хвілін.

Уладальнік «Ковентры Сіці» Даг Кінг заявіў, што клуб цалкам і цалкам падтрымлівае свайго гульца. Такім паводзінам няма месца ні ў футболе, ні ў грамадстве. Мы падтрымаем рашэнне прыняць самыя рашучыя меры», — дадаў ён.

Аднак сам Палмер сказаў, што не вельмі верыць, што сітуацыя ў футболе можа змяніцца.

«Расізм — гэта ганьба, — напісаў ён у сетцы Х, — … яго не павінна быць ні ў жыцці, ні ў футболе. У мяне чорная скура, і я гэтым ганаруся. У гэтым гонары і я выхоўваю і сваіх дзяцей. Але, шчыра кажучы, мне здаецца, што нічога не зменіцца, як бы мы ні стараліся. Пара фанатаў, якія ухаюць як малпы, надвор'я не робяць, і я дзякую ўсім тым, хто выказаў мне любоў і падтрымку».

Паліцыя Паўднёвага Ёркшыра пачала расследаванне і заявіла, што «будзе супрацоўнічаць з клубамі, каб разабрацца ў абставінах і выявіць датычных асоб».

«Шэфілд Уэнсдей» пацвердзіў, што ў інцыдэнце замяшаныя яго заўзятары і заявіў, што любому прызнанаму вінаватым чалавеку пагражаюць «самыя строгія санкцыі».

Антыдыскрымінацыйная дабрачынная арганізацыя Kick It Out таксама выказалася ў падтрымку Палмера і Меньяна.

«І ўлады, і клубы павінны пакараць вінаватых, а калі клубы такія паводзіны не выкараняць, то яны таксама сутыкнуцца з наступствамі, — гаворыцца ў яе заяве. — Мы падтрымліваем больш строгія і значныя меры, прапанаваныя FIFA. Самі гульцы гэтую праблему не вырашаць … ім патрэбна падтрымка справай, а не словамі».

Каментары3

  • Фига
    22.01.2024
    Да кому сейчас нужно ваше ФИФА? Коррумпированная насквозь лавчонка
  • 1
    22.01.2024
    А за карупцыю ў ФІФА ён не хоча ўвесьці аналагічныя пакаранні?
  • ФИФА без взяток не бывает
    22.01.2024
    А если все фанаты всех клубов чисто из принципа погорланят расистские кричалки? Сам будет со своими коррупционерами надрываться на поле?

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны верагодных забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →