Мінчука затрымалі за 2000 каментароў у чатах. Яго ўжо вінавацілі ў абразах Азаронка
абноўлена
На запісаным сілавікамі відэа 44-гадовы беларус расказвае, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля нібыта пакінуў у чатах больш за 2000 «абразлівых каментароў» на адрас Лукашэнкі, супрацоўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў.
24.01.2024 / 17:19
Сяргей Харытановіч. Фота: Укантакце
Затрыманага клічуць Сяргей Харытановіч і яму 44 гады. Ён з Мінска і захапляецца рэканструкцыяй. Таксама захапляецца хакеем і гуляе ў аматарскай хакейнай лізе Беларусі.
Год таму, у студзені 2023-га, яго ўжо затрымлівалі і вінавацілі ў «абразлівых каментарах у бок Вадзіма Гігіна і Рыгора Азаронка». Тады мужчына працаваў у таксі. Імаверна, тады ўсё скончылася адміністратыўнай справай.
Чытайце таксама:
Учора пад пераслед трапілі сама меней 100 чалавек — праваабаронцы
У Гомелі прайшоў ператрус на кватэры палітэмігранта, затрымалі яго маці
Учора падчас хапуна затрымалі былую актывістку страйкама на «Паліміры» Алену Вінакураву