Учора падчас хапуна затрымалі былую актывістку страйкама на «Паліміры» Алену Вінакураву
Яе дачка пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку наступнае: «Затрымана на 72 гадзіны. Адбываць будзе ў ізалятары Віцебска».
Алену Вінакураву затрымлівалі 27 сакавіка 2021 года нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафавалі на 30 базавых велічынь. А зусім нядаўна, 14 снежня 2023-га году, ёй прысудзілі 15 сутак арышта паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), а затым дадалі яшчэ 15 сутак.
Жанчына адпрацавала на «Паліміры» больш за 30 гадоў. Сёння ў Алены дзень народзінаў, піша «Вясна».
Каментары