На фронце ва Украіне загінуў футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі

На вайне з расійскімі акупантамі загінуў былы ўкраінскі гулец чэмпіянату Беларусі Сяргей Ражок, паведаміла «Трыбуна».

25.01.2024 / 00:01

Сяргею Ражку было 38 гадоў.

У Беларусі ў розныя гады ён пагуляў за «Мінск», «Белшыну», «Нёман», «Гомель», «Віцебск» і «Смалявічы».

З «Мінскам» у 2013-м Ражок выйграў Кубак Беларусі.

Чытайце таксама:

На ўсходзе Украіны загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў

У выніку ўчорашняй ракетнай атакі на Украіну загінулі 18 чалавек

10 гадоў таму на Майдане ў Кіеве загінуў Міхаіл Жызнеўскі

Nashaniva.com