На ўсходзе Украіны загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў.
У другой палове студзеня загінулі яшчэ два беларускія ваяры ва Украіне. Гэтую інфармацыю пацвердзілі Радыё Свабода з некалькіх крыніц.
З прычын бяспекі сваякоў, які знаходзяцца ў Беларусі, пакуль не называюцца ні пазыўныя, ні нават падраздзяленне, у якім яны служылі.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінула як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся з расійскай агрэсіяй.
Каментары