Сергеенка: Кадравага голаду няма, але бывае праблема, каго прызначаць
Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка пасля сустрэчы са сваім начальнікам прызнаў, што ў іх ёсць праблемы з прызначэннямі на некаторыя пасады, але адмовіўся лічыць гэта кадравым голадам.
25.01.2024 / 19:31
«Я б не сказаў, што ў нас кадравы голад, але кадравыя праблемы пры прызначэнні на асобныя кіраўнічыя пасады ёсць», — цытуе Сергеенку БелТА.
«Думаю, многія кіраўнікі са мной пагодзяцца, што праца па падборы кадраў — самая складаная. У кожнага кіраўніка, які думае пра будучыню свайго прадпрыемства, раёна, вобласці, працоўны дзень пачынаецца з гэтага пытання і завяршаецца ім. Таленавітых людзей шмат, іх трэба знаходзіць, для гэтага існуе маса формаў — каб вылучыць чалавека, які будзе выконваць працу, а не проста гаварун і выскачка», — дадаў ён.
Сёння Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы новага міністра аховы здароўя, заявіў, што ён мэтанакіравана праводзіць ратацыю кадраў перад электаральнымі кампаніямі 2024 і 2025 гадоў.
Чытайце таксама:
Топ-4 кандыдаты ў новыя кіраўнікі Адміністрацыі Лукашэнкі пасля сыходу Сергеенкі
Ігар Сергеенка пакідае пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта