Грамадства33

Сядзеў на нарадзе хворым і баяўся надзець маску. Чым запомніўся Сергеенка, якога выпраўляюць з Адміністрацыі Лукашэнкі

61-гадовы выхадзец з КДБ Ігар Сергеенка чатыры гады кіруе Адміністрацыяй Лукашэнкі. Цяпер яго адпраўляюць на выбары ў Палату прадстаўнікоў. «Чалавек без пазіцыі, які тонка гуляе», — так характарызавалі яго ва ўладных колах. Чым запомніўся Сергеенка?

Кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Ігар Сергеенка. 

Хворым сядзеў на нарадзе Лукашэнкі

На нарадзе 17 лістапада 2020 года ўвагу звяртала спецыфічная рассадка топ-чыноўнікаў. Наталля Эйсмант сядзела да Аляксандра Лукашэнкі бліжэй за старшыню КДБ. А па правую руку ад яе сядзеў кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка, які выглядаў вельмі бледным, гэта было заўважна на афіцыйных відэа з нарады.

Нарада па пытаннях замежнай палітыкі 17 лістапада 2020 года. Фота БелТА

Як пасля стала вядома са зліву тэлефоннай размовы Эйсмант і асабістага памочніка Лукашэнкі Мікалая Латышонка, Адміністрацыю тады захлынула эпідэмія каронавіруса.

Пачаў змагацца з «экстрэмізмам» яшчэ да 2020-га

Прызнаваць экстрэмісцкімі няўгодныя кнігі, артыкулы і СМІ беларускія суды пачалі ў 2008 годзе (закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» прынялі ў 2007 годзе).

Першы данос быў ад Сергеенкі, які тады ўзначальваў Гродзенскае ўпраўленне КДБ.

У артыкуле «Вайна ў Грузіі» ў выданні «Свабода» спецслужбіст угледзеў прыкметы кампраметацыі дзейнасці праваахоўных органаў Беларусі. Яго пазоў разглядаў суд Іўеўскага раёну. Жнівеньскі нумар выдання прызналі экстрэмісцкім.

У 2008-м таксама менавіта пад кантролем Сергеенкі праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з леса» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» (Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета), а таксама газеты польскай меншасці «Глас з-над Немна».

Заступаўся за Курапаты, але нядоўга

У 2017 годзе чэкіст Сергеенка падтрымліваў ідэю стварэння ў Курапатах мемарыялу. Паводле яго, памятны знак павінен аб’ядноўваць, а «не адлюстроўваць інтарэсы пэўнай нацыі, канфесіі або палітычнай групы».

Ён абяцаў, што КДБ з уласнай ініцыятывы вывучыць усе архіўныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў спецслужбаў і Нацыянальным архіве.

Пазней у адказе на петыцыю прадстаўнікоў грамадскасці Сергеенка заявіў, што звестак пра месцы расстрэлаў і пахавання ахвяр палітычных рэпрэсій у архівах органаў дзяржаўнай бяспекі Беларусь няма.

Даў адмашку нішчыць знакі пра Каліноўскага і Касцюшку…

У 2022 годзе Ігар Сергеенка трансляваў загад Лукашэнкі пра неабходнасць унесці «пэўныя карэктывы» ў падручнікі па гісторыі.

Тады ж стварылі Рэспубліканскую раду па гістарычнай палітыцы, якую ўзначаліў сам Сергеенка.

Пазней кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі заявіў, што не лічыць Касцюшку і Каліноўскага нацыянальнымі героямі Беларусі.

Пасля гэтага пачалі прыбіраць знакі, звязаныя з гэтымі гістарычнымі асобамі. Рэй вялі прарасійскія актывісты.

… і прыбіраць лацінку

Пра рашэнне адмовіцца ад лацінкі стала вядома ў канцы 2022 года.

Сергеенка тлумачыў, што лацінку прыбіраюць праз звароты «неабыякавых грамадзян», якія тут «убачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый».

Ён таксама казаў, «кіраўніком дзяржавы даручана ўраду выключыць практыку прымянення лацінкі ў найменні вуліц і тапаграфічных абʼектаў і выкарыстоўваць толькі дзяржаўныя мовы».

За адмену беларускай лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў змагаліся прарасійскія актывісты на чале з Вольгай Бондаравай.

За гэты час лацінку замянілі на рускую мову на многіх прыпынках транспарту і ў метро.

Быў супраць уступлення Беларусі ў вайну з Украінай

Як раней сцвярджалі крыніцы «Нашай Нівы», Сергеенка не падтрымліваў адпраўкі войскаў на вайну супраць Украіны. Аргументы супраць удзелу да Лукашэнкі даходзілі праз кіраўніка Адміністрацыі.

Ён наважваўся іх даносіць, нягледзячы на тое, што быў «страшна запалоханы рэпрэсіямі», казалі крыніцы «Нашай Нівы».

Паводле іх, у атачэнні Лукашэнкі Сергеенку лічаць «чалавекам без пазіцыі», але ён «гуляе вельмі тонка». Чэкіст падаваў Лукашэнку інфармацыю так, каб у «галасах людаедаў» гучалі таксама антываенныя галасы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Што вядома пра бацькоў і сям’ю новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў? Першая частка

Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі прапанаваў паказаць у школах фільм з удзелам самога Лукашэнкі

«Вывесці з ужытку». Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў

Каментары3

  • Ystrad
    17.01.2024
    Чым ён запомніўся? Тым што пры імі большасць пасад у сілавых і дзяржаўных ворганах занялі прадстаўнікі расейскага свету і праваслаўнага вялікадзяржаўнага шавянізму, беларусафобы, ненавіснікі Беларусі, беларускай мовы, культуры, класікі, праціўнікі беларускай незалежнасці, здраднікі Беларусі.
  • Серпень
    17.01.2024
    Ідэальны кадр. Загадаюць г@ўно есці, будзе г@ўно есці. Такія цяпер не тонуць.
  • Экзекутар
    17.01.2024
    10 год з канфіскацыяй

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі замінае вольнаму часу і працы». Скаргі на праблемы з інтэрнэтам у Беларусі працягваюцца5

У Мінскім метрапалітэне паказалі, што робяць там ноччу

Выжылых на борце самалёта, што разбіўся ў Вашынгтоне, няма. У самалёце было некалькі фігурыстаў

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць