Маці былога палітвязня Міронава аштрафавалі і адпусцілі
Учора з'явілася інфармацыя, што з Валянцінай Міронавай з Гомеля, маці былога палітвязня Іллі Міронава, няма сувязі. Сёння сам ён паведаміў выданню «Штодзень», што маці знайшлася, а была там, дзе і меркавалася.
25.01.2024 / 19:53
Валянціна Міронава з сынам Іллёй
«Мама дома, мы даведаліся ад тых людзей, якія будуць ведаць пра гэта дакладна. Сувязі з ёй няма — гэта так, тэлефона няма, грошай няма, каб набыць новы. Як мне стала вядома, ёй далі штраф. Сувязі з ёй не будзе яшчэ доўга. Але яна дома. Таксама пакуль невядома, паводле якога артыкула ёй далі штраф», — паведаміў Ілля Міронаў.
Раней Валянціну Міронаву ўжо двойчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных артыкулаў.
Чытайце таксама:
Барыс Хамайда выйшаў на волю да суда
Таццяне Севярынец далі драконаўскі штраф, затое абышлося без сутак