76-гадовага віцебскага актывіста Барыса Хамайду, затрыманага 23 студзеня, выпусцілі на волю, але толькі да суда. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Толькі што вярнуўся дадому. Амаль двое сутак знаходзіўся ў віцебскім СІЗА, там зараз знаходзіцца ІЧУ. Адпусцілі да суда. Прызначаны на 2-га лютага. Пакуль ёсць фэйсбук — патлумачу пра сваю «адысею» трошкі пазней /у межах магчымага», — напісаў Хамайда.
Як мінімум 159 чалавек трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў — праваабаронцы
Затрымалі былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ён правёў за кратамі ўжо больш за 10 гадоў
Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны
У Драгічыне затрымалі былога журналіста і палітвязня Сяргея Гардзіевіча
Каментары