Калі Сабаленка верне сабе званне першай ракеткі
Нягледзячы на бліскчую перамогу на Australian Open, Арына пакуль не вярнула сабе званне першай ракеткі свету.
29.01.2024 / 08:42
Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP
Сёння раніцай быў апублікаваны свежы рэйтынг тэнісістак-прафесіяналаў. Іга Свёнтак захавала за сабой званне першай ракеткі, Сабаленка — другая. У полькі 9770 балаў, у беларускі — 8905. Арына адстае на 865 балаў.
Нягледзячы на бліскучую перамогу на Australian Open, Арына не вярнула сабе званне першай ракеткі свету, якой была два месяцы ўвосень.
Рэч у тым, што згодна з правіламі, Сабаленка павінна была абараніць 2000 рэйтынгавых балаў, заваяваных год таму ў Мельбурне. Больш за тое, каб яна прайграла, гэтыя б балы згарэлі б.
Але наша суайчынніца можа стаць першай ракеткай ужо ў наступныя тыдні. Акурат у гэты час у Свёнтак могуць згарэць балы за тытул у Досе і фінал у Дубаі і Арына як мінімум зраўняецца з ёй.
Арына Сабаленка ў аўстралійскім Vogue
Чытайце таксама:
Арына Сабаленка з лёгкасцю выйграла Australian Open
«Ганаруся тым, што я беларуска!» 25-гадовая тэнісістка аб'явіла пра завяршэнне кар'еры
Шкурын, Сабаленка і скандалы. Што адбывалася ў спорце ў 2023-м