Беларуска перамагла на прэстыжным турніры другі год запар.
У фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сёння Арына Сабаленка перамагла кітаянку Чжэнь Цыньвень — 6:3, 6:2.
Год таму Арына ў фінале перамагла Алену Рыбакіну (Казахстан).
У 2012 і 2013 гадах турнір выйгравала Вікторыя Азаранка.
Аднак Сабаленка не верне сабе званне першай ракеткі, бо яна толькі абараніла леташнія 2000 ачкоў. Да Ігі Свёнтэк — 865 ачкоў.
У нядзелю ў фінале мужчынскага турніру згуляюць Янік Сінер (Італія) і Данііл Мядзведзеў (Расія). Букмекеры ставяць на італьянца.
Каментары