Найлепшы гулец беларускага футбольнага чэмпіяната паедзе гуляць у Партугалію

Найлепшы гулец чэмпіяната Беларусі 2023 года Уладзіслаў Марозаў падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Арука», паведамляе «Трыбуна».

29.01.2024 / 22:08

 

Ужо былы форвард мінскага «Дынама» у апошнім беларускім чэмпіянаце выходзіў на поле ў 28 матчах, забіў 16 галоў і аддаў 5 перадач. У выніку ён стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі.

Ягоны новы клуб — серадняк чэмпіяната Партугаліі. Цяпер ён займае ў ім 9-е месца, а ўсяго ў мясцовай Прымейра Лізе гуляюць 18 камандаў.

Чытайце таксама:

Як беларускія футбалісты бягуць за доўгім рублём у блізкае (і далёкае) замежжа. І колькі там зарабляюць

«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзу, БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў

На фронце ва Украіне загінуў футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі

Футбольная зборная згуляе таварыскі матч з адной з найгоршых каманд Еўропы

Nashaniva.com