МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў

Заяву з просьбай праверыць Шамана і пакараць «па ўсёй строгасці закона» падаў расійскі актывіст Ян Карабкоў. На яго думку, кліп «Я рускі» прапагандуе ЛГБТ, таму што ў ім Шаман выступае з падведзенымі вачыма. А сам пры гэтым спявае «Я рускі!» і такім чынам «стварае вобраз рускага чалавека як гомасексуала, які ганьбіць шматмільённую нацыянальнасць самай вялікай краіны ў свеце, на якую тлятворна ўплывае заходняя культура, дзе дазволеныя аднаполыя шлюбы і сэксуальныя акты».

31.01.2024 / 14:00

Таксама, на думку аўтара скаргі, у кліпе ёсць эпізоды, дзе мужчыны носяць Шамана на руках і, такім чынам, маглі мацаць яго палавыя органы.

Таксама аўтар скаргі ўгледзеў прыкметы абразы пачуццяў вернікаў у кліпе, таму што ў ім ёсць аўдыядарожка з царкоўным звонам, а ў адрасным радку (стандартная спасылка, дзе размешчаны кліп на YouTube) зʼяўляецца абрэвіятура FAP, якая ў англійскай мове на слэнгу азначае мастурбацыю. Такім чынам, паводле аўтара, 

«аказваецца ўплыў на падсвядомасць гледачоў-мужчын, якія падахвочваюцца задавальняць свае сэксуальныя патрэбы з дапамогай штучнага раздражнення палавых органаў падчас прагляду відэаматэрыялу».

На момант напісання заявы кліп паглядзелі больш за 48 мільёнаў разоў — таму невядома, колькі мужчын маглі паглядзець яго і паддацца ЛГБТ-прапагандзе, «стаць геямі і нашкодзіць генафонду Расейскай Федэрацыі, адмовіўшыся размнажацца з жанчынамі».

Карабкоў просіць пакараць спевака «па ўсёй строгасці закона». 

Пры гэтым у часе размовы з каналам «Осторожно, новости» Карабкоў адзначыў, што заява зʼяўляецца постіранічнай і была напісана ў святле ўзмацнення жорсткасці законаў.

Але па законе МУС усё роўна абавязана правесці праверку па гэтай заяве.

Чытайце таксама:

БТ строга адказала Бондаравай: Гледачы просяць паказваць Білана і Асці, а вам раім «Панараму»

Расійскі рэпер, які прыйшоў на «голую вечарынку» ў адной шкарпэтцы, пойдзе ў армію вясной

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

Nashaniva.com