Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»
Кіраўніцтва школы ў прыморскай Находцы папрасіла прабачэння за дзіцячы ранішнік, дзе ролю Ваўка з «Ну, пачакай!» у касцюме Снягуркі выконваў настаўнік фізічнай культуры, піша «Сибирь.Реалии».
«Пакаяльны» пост зʼявіўся ў пабліку школы «Укантакце». У тэксце гаворыцца, што ранішнік у школе №26 прайшоў для вучняў пачатковых класаў па матывах савецкіх мультфільмаў, у тым ліку «Ну, пачакай!».
Настаўнікі пераапрануліся ў касцюмы персанажаў, ролю Ваўка ў касцюме Снягуркі выконваў настаўнік фізкультуры. «Ніякага падтэксту і злога намеру ў сюжэце з героямі мерапрыемства мы не пераследавалі. Адзіная наша мэта — парадаваць, павесяліць дзяцей і падфарбаваць нашы школьныя будні», — сказана ў паведамленні.
Раней у каментарах у тэлеграм-канале губернатара Прыморскага краю Алега Кажамякі карыстальнік папрасіў пракуратуру і кіраўніка рэгіёна звярнуць увагу на ранішнік.
«Пра якія традыцыйныя каштоўнасці можа ісці гаворка, калі Снягурку-пераростка грае хлопец. Дзеці прыйшлі ў шоку», — напісаў карыстальнік.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў краіне вырасла колькасць даносаў і скарг на абразу пачуццяў розных груп грамадзян і парушэнне так званых традыцыйных каштоўнасцяў.
З «Яндэкс Карт» зніклі назвы Эгейскага мора і вострава Лесбас
Суд знайшоў «прапаганду ЛГБТ» у кліпе апантанага прыхільніка вайны Мікалая Баскава
Гамафобны трэш у Расіі: старонку гурта «Тату» прыкрылі, а папулярнаму мульціку паставілі маркіроўку «ад 18 гадоў»
Мы назіраем, як у Расіі з ЛГБТ робяць такі ж страх, які нацысты рабілі з яўрэяў. Што гэта азначае для беларусаў
Каментары
Так і ў цяперашняй рашцы - "ЛГБТ-рух" забаранілі, але "прапагандуюць", як хто можа. ))
а што наконт таго, што "У СССР сэксу не было", муж кажа - быў. толькі быў такі жэстачайшы, што жанчыны не дапускаліся туды