Рамана Пратасевіча выдалілі са спісу экстрэмістаў

Летась у маі блогера памілавалі.

02.02.2024 / 10:38

Раман Пратасевіч. Фота: БелТА

У новай рэдакцыі «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», Пратасевіча няма, заўважыла «Вясна». Дадалі яго ў спіс з пазнакай «судзімасць не пагашана» два месяцы таму.

Тады разам з ім у спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі завочна разам з Пратасевічам. У мінулым маі суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў. 

Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у спісе МУС засталіся.

Пратасевіч быў асуджаны 3 мая 2023-га на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па справе Nexta, але яго пакінулі пад хатнім арыштам да моманту ўступлення прысуду ў сілу. 16 мая яго памілавалі. Праз камісію па вяртанні ў Беларусь прыехала маці Пратасевіча, якая жыла ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Сёння апошні дзень працы камісіі па вяртанні. Чым сканчаліся гісторыі тых, хто звяртаўся туды

Губернатар Прымор'я расказаў, як разам з Лукашэнкам спрабаваў ажаніць Рамана Пратасевіча з Сафіяй Сапегай

Маці Рамана Пратасевіча вярнулася ў Беларусь

Nashaniva.com