На футбольным матчы ў Мексіцы застрэлілі былога абаронцу зборнай Балівіі

Экс-абаронца зборнай Балівіі па футболе Серхіа Хаўрэгі быў забіты падчас таварыскага матчу паміж аматарскімі камандамі ў Мексіцы.

02.02.2024 / 21:36

Падчас матчу 38-гадовы футбаліст падышоў да краю поля, каб папіць вады. Тады забойца падбег да Хаўрэгі, шэсць разоў стрэліў у яго і ўцёк. Для гэтага ён выкарыстаў матацыкл, што чакаў яго каля ўезду на пляцоўку.

Па факце гэтага забойства мясцовая паліцыя пачала расследаванне. 

Хаўрэгі большую частку сваёй прафесійнай кар'еры правёў у роднай Балівіі, хоць адзін сезон адыграў за швейцарскі «Івердон-Спорт». Кар'еру футбаліст завяршыў у 2012 годзе. У зборнай Балівіі Хаўрэгі правёў 13 матчаў.

Чытайце таксама:

Матч на Суперкубак Беларусі па футболе адклалі на тыдзень з-за выбараў

Найлепшы гулец беларускага футбольнага чэмпіяната паедзе гуляць у Партугалію

Як беларускія футбалісты бягуць за доўгім рублём у блізкае (і далёкае) замежжа. І колькі там зарабляюць

На фронце ва Украіне загінуў футбаліст, які раней гуляў у чэмпіянаце Беларусі

Nashaniva.com