«Белавія» анансавала чарговую акцыю
Цягам тыдня пасажыры могуць набыць квіткі па тарыфе «прома» на тры прамыя рэйсы, а таксама на некалькі транзітных напрамкаў, гаворыцца ў паведамленні авіяперавозчыка.
05.02.2024 / 12:51
Тарыф «прома» дзейнічае на наступныя прамыя напрамкі:
Мінск — Казань — 69 еўра, туды-назад — 119 еўра
Мінск — Масква — 39 еўра, туды-назад — 69 еўра
Мінск — Ерэван: туды — 99 еўра, назад — 133 еўра, туды-назад —189 еўра
Цана ўказана з улікам таксаў і збораў аэрапортаў
Транзітныя (туды і назад):
Масква — Мінск — Ерэван/Баку/Батумі/Кутаісі/Тбілісі/Стамбул/Дэлі/Астана/Ташкент/Дубай/Шарджа
Казань — Мінск — Ерэван/Баку /Батумі/Кутаісі/Тбілісі/Стамбул/Дэлі/Астана/Ташкент
Ерэван — Мінск — Калінінград/Санкт-Пецярбург/Масква/Екацерынбург
Час продажу:
З гэтага моманту і па 11.02 уключна
Перыяд падарожжа:
Для прамых рэйсаў — з 05.02.2024 па 25.04.2024
Для транзітных: з 05.02.2024 па 31.03.2024
Плануючы падарожжа, улічвайце, калі ласка, што: колькасць месцаў абмежаваная, уводзіць промакоды не трэба, спецыяльная цана ўжо пазначаная брэндам «прома»
Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння па акцыйных білетах — месяц.
Тарыф «прома» можна камбінаваць з іншымі (прыклад: з Мінска ў Кутаісі вы набываеце акцыйны білет, назад — па любым іншым тарыфе). Да камбінаваных авіябілетаў прымяняюцца правілы абмену / вяртання тарыфнага брэнда «прома».
Чытайце таксама:
Ранішні рэйс «Белавія» вярнуўся ў Мінск адразу пасля ўзлёту
«Белавія» будзе складаць чорны спіс пасажыраў. Каго туды могуць унесці?
«Белавія» расказала, куды куплялі квіткі падчас акцыі «24 еўра»