Самалёты, якія ляцяць па Польшчы каля беларускай мяжы, абавязалі быць «бачнымі і чутнымі»
У цывільных самалётаў, якія пралятаюць над раёнамі усходняй Польшчы, павінны быць уключаныя транспондары (самалётныя радыёлакацыйныя адказнікі) і аўдыёсувязь. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Яцак Гарышэўскі.
06.02.2024 / 22:22
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
«Мы хочам іх бачыць і чуць», — сказаў Гарышэўскі. І дадаў, што раёны ўсходняй Польшчы патрулююцца вайсковымі верталётамі і дронамі.
Новыя патрабаванні ўвялі ўчора, 5 лютага, яны дзейнічаюць да 5 мая.
За дзень да таго, 4 лютага, аператыўнае камандаванне УС Польшчы і агенцтва аэранавігацыі распаўсюдзіла папярэджанне, якое тычыцца палётаў ва ўсходняй частцы краіны — уздоўж межаў з Беларуссю, Расіяй і Украінай. Папярэджанне было звязана з магчымай «незапланаванай ваеннай дзейнасцю».
Чытайце таксама: